Юшка як на хаўтурах. Язык у роде, як чорт у балоце. Як арак на сонцы (да чырвані). Цэлы дзень пякуся як арак на сонцы, — жалілася мама. Як заткала (брудны, мурзаты). Як конь праз дугу, глядзіць на каргу. Як кукамі збітая (пра крамяную дзяўчыну). Як мыла з'еушы. Я пана кохам, як капусту з грохам. Як па ўмірушчаму (пткацъ, галасіць). Як пень у лесе рос. Як почка (нырка) у сале качаецца (багаты). Як сабака падхартаны. Як слівіна (пабітая да сінявы). Як соль на вадзе, прападзем у бядзе. Як сыр у масле купацца. Як у злодзя ўсё пішчыць. Як у латыша — х.й ды душа. Як у мядзвежжу вушку (утулъна). Я табе так вінен, як зямля калхозу
Дадатковыя словы
зеушы
2 👁