Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Трымаюся за карову, як чорт за бацьку. Трэба болей як кату. Трэба, як сабаку пятая лапа. Тут i сляпому відаць. Ты мне так патрэбен, як у ср.цы валасы. Убіўся як сабака ў пасеі. Угледзеўся як курыца на гузік. У нітку выцягнуцца. Урэзаўся як мурза ў зацірку. У сваёй хатцы, як у роднай матцы. У Сібір, як у вір. Уся ў даўгах, як ёлка ў суках. Утрэскаўся, як чорт у рабую карову (у сухую йгрушыну). У яго даўгоў, як у зайца ламоў. Харош як свіння ў дождж. Ходзіць як непадоены (непрыкаяны; па-ўшацку — непрыкараны). Жонка скруцілася, дык i ходзіць як непадоены. Хочаць замуж, як дурань стрэліць. Худы як склезень. Щснецца як свіння ў плот. Цягнуць як жабрака за х.й (занудліва спявацъ). Чыст як трубачыст. Чужая хата горш за ката, свая хатка — родная матка. Шанцуе як тапельцу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶