Робіць, як мокрае гарыць. Рукі не кукі. Рукі як крукі. Салжэць, як скрадзець. Свая хатка, як родная матка. Cici па місе. Cici як бічоўкі, піся як начоўкі. Сказаў, як звязаў (недарэчы, ні к сялу ні к гораду). Смяецца як конь. Спаў (сеў) як пан на саломцы. Ссінець як курыны пуп (npa п 'яніцу). Ссохнуць як майскі венік. Стары, як ячмень пераспелы (стаўракам). Стаяць як статуй (стуібень, стуіб). Стаяць як урыты. Стаяць як х.й на вяселлі. Сыт, хоць нажы на ім вастры. Сыты як брысік. Сыты як рыдзель. Сярдзіты як завалень. Так атыдзець (паздаравее), як нябожчык пер.ніць. Так курыць, як п...а сена есць. Так наробіць, як сляпы наплачаць. Так стараўся, аж язык замакрэў. Такі добры, толькі на небе гвязды збіраць. Такі чырвоны, як арак пячоны. Тапленне, як кашынае любленне (калі дрэнна naліцца ўпечы). Тарчыць як патарчака. Толку (карысці), як з кілы мазгоў
0 👁