Hi свой, ні чужы, як вятрак на мяжы. Нож тупы як ср.ка. Нос як кічаўка (кісялёўка). Носіцца як жаробка. Нясецца як чорт з грэшнай душой. Пагавары з ім, як цар з жыдам (грозна). Падторкнуўся як чорт з каўшом пад брагу. Пайсці як на той свет (доўга хадзіць). Памог, як кашаль кольцы. Пасуе, як кабы л е чаравікі. Пасуе, як свінні сядло. Патрэбен, як цвік у падлогу. Пахадлівы, як пахадзень (венік; пожаг). Пацягнула, як ката па варацакі. Перадкаваць, як сабака перад пастухом. П'ець, як у бот ліець. Піць (пітва) — хоць галаву мый. Пішчыць як свіння ў пярэплаце (у друках). Прайграў больш чым на карову. Прапаў як муха ў сыраватцыПраўда, як у рэшаце вада. Проста, як гаспадарчае мыла. Прыстае як гарох к сценцы. Прычапіўся, як сляпы к плоту. П'яны як цэп. Разгуляўся як сабака ў торбе (мяху). Раз'еўся як парсюк. Раз'еўся як шыла. Раскінь ножкі, як баран рожкі. Распусціў язык, як старац пугу
Дадатковыя словы
дрўках, пець, пяны, разеўся
1 👁