Калоціць як чорт сухую ігрушыну. Ківаецца (трасецца) як жыд над га.ном. Корчыцца як скурат на агні. Круціцца як жулік на кірмашы. Круціць яго як вяроўкі. Купацца (качацца) як сыр у масле (па маслі). Ладзіцца як у крапіву ср.ць (доўга). Лгаць як у лёд. Маўчыць як день (ср.ка). Мокры як варона, а хітры як чорт. Мокры як мачонка. Мурзаты як заткала. Мы з табой, як рыбка з вадой. Мяккі, хоць у вуха кладзі. Набрацца як бэля (напіцца). Набрацца як Гапон сліў. Набрацца як жаба гразі (моцна напіцца). Набрацца як сабака блох. Надвор'е мануфактурнае (усмешліва). Надвор'е мануфактурнае: ружы спяваюць, сала'і расцвітаюць. Нажылася, як мёду напілася. Напалі як на мокрую п...у блохі. Напіцца як бобік. Напрацаваў, як кот наплакаў. Наробіш, як сляпы наплачаць. Насупіцца як кот (мыш) на крупы. Недапіты, як недабіты. Не спяшайся, як голы ў лазню. Hi з тважжу, ні з лща, як коззя пятліца
Дадатковыя словы
надворе, салаі
0 👁