Дзярэ як чорт за бацьку. Дзярэцца як жаба на крэў. Дзяўчына як жалуд. Дурны як аглоблі. Жывець, як золата важыць. Жанчына — смачная, як кумпячына. Забрала як казла за рогі (за яйцы). Задаецца як хлеб у дзежцы. Задумаўся як сабака ў чоўні. Заехаў у лес, як у кажух улез. Залез як арак у сетку. Зарабіла як Хоўра на воўне. Зарабіў (выйграў) як Заблоцкі на мыле. Зарвала як жабе на зіму. Застаўся як на моры без вясла. Захацелася як дурню мыла. Зашыўся як прусак у шчыліну. Збіраецца як галодны ср.ць. Збіраецца, як свёкар полкі (пялёнкі) паласкаць. Збялеў як бярэсціна. Збялеў як ліпа. Здаро'е як га.но кароўе. Здуру — як з дубу. Змёрз як свіны татка. Змёрзнуць на костку. Знік, як нагавіцы з плоту. Зработаны як конь. 3 яго карысці, як з казла малака. Ісці як на палажонае (на гатовае
Дадатковыя словы
здарое
8 👁