Лёс перапялёс, і шчасце не адной масці.
Лішняга й свінні не ядуць.
Любіў бы Грасім, каб чорт грошы насіў.
Людзі не свінні — усё з'ядуць.
Людскі рот — не гарод, не паставіш плот.
Ляжаць не ляжыць і бягом не бяжыць.
Маладосць — буйносць, старасць — кайнасць.
Малады — першую галаву на карку носіць.
Маленькі сабачка давеку шчанючком.
Малое дрэва расцець то ў сук, то ў булаву, а малы чалавек — то ў х.й, то ў галаву.
Масква чужака не бачыць без ясака.
Матка не знае, што цялятка рыкае.
Матка нясе дзеткам — пазуху дзярэ, а дзеткі ад маткі хаваюць — пазуху дзяруць.
Мая душка не перабірушка.
Мужчына абы троху лепшы за чорта — сем красуняў возьмець.
Мужык так гаруець па жонцы, як баба па йголцы.
Мужыку калена пакажы, толькі праўды не кажы.
Муха не разарвець бруха.
Мы жылі й жыць будзем, а людзі гора цяпнуць.
Мядзведзь не мыецца, а яго ўсе баяцца.
Мякка сцелець, ды мулка спаць.
Мяне на работу не хвалілі, але й на ежу не ганілі.
На адным кулаку сем вёрст правалаку.
На базары й бык цельны, і певень з яйцом.
На балючыя воч (у хворае вока) пароша валіцца.
На беднага Макара й з неба шышкі валяцца.
84 👁