вядома, навырост. I ўсё ўспамінала свайго Івана, бацьку майго: «Даўней нясеш ваду — на помач ён, сена — ён. A цяпер нясеш-нясеш i данясеш — ніхто не зменіць плячо». Ядкі на зуб — уедлівы, зацяты. Ядкі ён на зуб — лепі не трапляйся. Ядун (жор) напаў — празмерны апетыт. I гэткі ядун напаў на яго, што есь-есь i ўсё не наесца. (Магчыма, i ядун, i жор, i дрыстун, i калатун, i сонніца — назовы адпаведных паганскіх божышчаў.) Як аб сценку гарох. Як быку ў ср.ку — мирна. Як бязрукаму рукавіцы — бес толку. Як вадой разліцца — знікнуць раптоўна. Яна як вадой разлілася, yce й агледзіцца не паспелі. Як венікі з вішэнніка — мирны клонит. Як вераб'ю на памінкі — мала. Як вокам паглядзець — при добрыя жыты. Як га.но на лапаце. Як да бобу — няўцям. Да яе гэта як да бобу — не даходзіць. Як да Кітая басанож — далёка. Як дваццаць год уловіш — вярнуцца ў маладосцъ. Як завязала (заняло, зарвала) — замаўчаў. Як з арака наедку — нічога, мала. Як за сцену — раптоўна замаўчаў. Як за сябе закінуць — кулънуцъ шклянку гарэлкі. Як з галоднага краю — калі шмат ядуцъ. Як з піпкі выгарала — у раз, легка, хутка
Дадатковыя словы
верабю
0 👁