Як з шылам у ср.цы — неспакойны, непаседлівы. Носіцца як з шылам у ср.цы, мейсца сабе не знаходзіць. Як лахаўка бегаець. Як мора — пра вялікае, неабдымнае. Хат як мора, разбудавалася вёска. Як мухамора аб'еўшыся. Як муха ў сыраватцы. Як нагам стаць — неширока. Пракапала сцежачку ў снезі — як нагам стаць. Як на Маланніна вяселле — багата. Як на моры без вясла. Як на шпігах сядзець — на кпінах, прасмішках. Як перуном высмаліла. Як сабаку ў карытцы — пра зняважлівае частаванне. Як са свінні пісар. Як сарока на хвасце — плёткі насіць. Як у Бога за пазухай. Як у бот нагой — на ўсё гатовае. Як у вока ўляпіў. Як у даску — гучна, суха. Малы кашляіць як у даску. Як украў — мала, дужа ашчадна. Як у лёд — готовы куды-небудзь. Як уп....е згарэла — нашило прахам. Як у прорву якую — ідзе прахам. Як у Юлькі — сами раз, як уліты
Дадатковыя словы
абеўшыся
0 👁