Цыган за душой (на душы) сядзіць —затоеная злосцъ ці калі сумленне точыцъ. Цыцы-брыцы — пра хварсістых з прасмішкай. Чорт бы на цябе гаварыў — калі нагаворваюць на некага, дапякаюць, крыўдуюць. Чорт на форму ўзяў (украў) — пра памерлага. Чорт яму казаў — не зробіць, не захоча. Чорта дома не было — пашанцавала, спрыяла, не было перашкоды. Чублы даць — прачуханца даць, усыпацъ. Яму б чублы даць, каб суцішыўся вачапор. Чуж-чужына — чужы, далёкі. Каб хто дзе свой, адна чуж-чужына. Чужой бядой радавацца. Чуткі з будкі. Чуць з духам прыехаць — нічога не прывезці. Чэрці жэняцца — непагадзь, калі ў коміне вые. Шаптушка на вушка. Штучка з ручкай — хітры, сам сабе разумны. О, гэта штучка з ручкай! Шурум-бурум — вэрхал. Шчырая баравіна — чыстая, звонкая. Як вышла на шчырую баравіну, аж на душы пасвятлела. Шчэнь сляпая— пра малога, з грэблівым адценнем. Ах ты, шчэнь сляпая, чаго захацеў! Шчэрыць зубы — смяяцца. Шык з адлётам — шустры, фарсісты. Шыць машну чорту — праца на вецер. Шэрае плячо — апора, падмога ў шэрым побыце. Мама часта казала: «Ты маё шэрае плячо». Казала
Дадатковыя словы
чўблы
2 👁