Хата з вываратняў — пра нешчаслівую хату. Хварэць на пана — запанецъ, грэбавацъ чорнай працай. Нешта ты рана захварэў на пана. Нашага Йвана абралі за пана, сядзіць у палацы й калупаіць у ср.цы. Хітрая выжла. Хоць ваўкоў ганяй — прасторна ў хаце. Хоць вочы на кулак пратры — ніякай увагі. Хоць гарохам у лоб страляй — упарты. Хоць душа вон — кончи, абавязкова. Прывёз дровы, — бутэльку гарэлкі дай, хоць душа вон, грошы не бярэць. Хоць жывот (пуза) расперажы — ад добрага наедку. Хоць касой касі (касу закладай)— багата, шмат. Грыбоў сёлета — хоць касой касі. Хоць ката ў рот садзі — кат едзіва завязла у зубах. Хоць нас.ры ды ўтапіся — безвыходнасцъ. Хоць трэсні. Хоць ты яму на язык стань — балбатлівы. Хоць у вір галавой — такі адчай. Хоць у лыжкі ўвязвай — калі аслабла мужчынскае начынне. У яго ўжо не маячыць, хоць у лыжкі ўвязавай. Хоць у мак рассыпся — безнадзейна. Хоць у хвою галавой — безвыходнасцъ. Цапом-лапом — рабіць похапкам. Цераз грыб (губу) не плюне — ганарысты. Цёмна, хоць ражна выставі. Ціхім крадком. Цот у цот
1 👁