Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Усе дуды набок — усё адкласці. Усе дуды набок: трэба брацца за сена, каб зімой карова была здарова. У ствол пайсці — звычайна кажуцъ пра буракі, якія перастаюць расці ў тоўшчу; яшчэ— пра чалавека, у якога не ўсё ў парадку з галавой. Звару буракоў маладзенькіх, якія ў ствол пашлі. У яго ўжо мазгі ў ствол пашлі ад навукі. Уторкнуць свае тры грошы. У трох вадах вымыць — чыста. Хадзіць кандзібоберам — задзіраць нос. Хадзіць надужкі — уперацяжку. Хадзіць на мігі — пераміргвацца. Усю вечарыну на мігі ходзюць, каб потым разам збегчы. Хадзіць па беднасці — жабраваць. Як памёр Якута, дык Рыпіна з малымі па беднасці хадзіла. Хадзіць па лесу з бараной. Хадзіць узагрудкі — біцца, чубіцца. Як пойдуць узагрудкі — не разняць, як пітухоў тых. Хадзіць у падводы — праводзіць дзяўчат дадому. Учора ўсю ноч у падводы хадзіў. Хадзіць упанібрацці. Хадзіць хаданём (хамянём) — не знаходзіць сабе месца. Да дзвюх ночы хадзіў хаданём, ня мог ачухацца ад гарэлкі. Хадзіць хадуром (хадуном)— дрыжэць, хістацца, гнуцца. Ад іхных скокаў усё хадуром ходзіць. Хадзіць цыганскага барца — барукацца. Хадзіць шэшарам — пыхліва, выхваляста. Пархі троху падняў i ходзіць шэшарам. Халодна, як у ваўкаўні (ваўкаедні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўды
9 👁
 ◀  / 390  ▶