У дзве кроці — у двайным памеры. Уесціся ў пячонкі — дапячы. Ужо папы ў кутках стаяць — адвячорак, цямнеецца, цёмныя цені. Узахады хадзіць— заходзіцца ад смеху. Гэны брэшаць, а ўсе ўзахады ходзюць ад смеху. Узбіцца на грошы — забагацецъ, усталявацъ свой прыбытак. Ніяк не магу на грошы ўзбіцца, капейкі лічу. Уздрыжжу плакаць— наўзрыдзь, рыдма. Рабёнак узрыжжу плачаць, ад маткі згубіўся. Узяць моцы. Узяць у аглабкі — прыняволіць, прымусіць. Як возьмуць у аглабкі, скакаць не з рукі. Узяць у страх — спалохацца. Узяў у страх, што банька сварыцца будзіць, i дамоў ісці баіцца. У іх вада неразлітая — npa сяброўства. Укінуць калатоўку — пасварыць, унесці разлад. Як калатоўку хто ўкінуў, німа ў іх ладу. Укласціздароўе — падарваць, дастаць. Ёнейздароўе ўклаў, па чужых пасцелях цягаючыся. У козыра хадзіць — задзіраць нос, капызіцца. Улажыць розум у галаву. У лес грыбы везці. У лыжцы гатовы ўтапіць. Упасці ў душу — спадабацца, стаць якродны. I так малец ім у душу ўпаў, што дрыжаць як над родным. У сабакі вачэй пазычыўшы. У свіныя галасы — позна, марна, упустую. Прышоў у свіныя галасы — ужо ўсё растаргавалі
2 👁