Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Стаяць шчэццю — цвёрда, ynapma. Ён за хаўрусніка шчэццю стаіць. Сум-туга— маркота, роспач. Вясёлае ды вясёлае, сыйграй сум-тугу. Такая сум-туга душу агарнула, жыць ня хочацца. Схадзіць у праведзіны — наведаць, адведаць. Трэба неяк у праведзіны схадзіць, як там Мархва адна кукуіць. Схапіцца ўламкі — дужацца, барукацца. Як схопяцца ўламкі, аж рэбры трашчаць. (Відаць, ад ламаць адзін аднаго.) Сцяна сцяной — густа, непралазна. Жыта стаіць сцяна сцяной, куды ні глянь. Сысці на быка — npa заняпалае жыццё. Сэрца не на месцы— хваляванне. У мяне сэрца не на мейсцы, каб слова ад сынка, як знік. Сядзець, блохі (гніды) ушчаміўшы — ціхенька, пакорліва. Сядзець колам. Сядзець крыччу — не разгінаючы спіны, крукам. А вы тут не сядзіце крыччу, пахадзіці, на людзей паглядзіці. Сядзець кутам — кватаравацъ, здымаць куток. Сваей хаты няма, i сядзіць кутам кутніца гэта. Убіцца ў ласку — увайсці ў давер. Убіўся ў ласку к яму й цяпер ашукваіць яго. Убрацца (увабрацца) у пер'е — дасягнуць даросласці, увайсці ў сілу, у грошы. Як убярэцца ў пер'я, i на матку забудзіцца. Увесці след — напасці на след. Яны ўвялі след — знайшлі добрую дзеўчыну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пере, перя
2 👁
 ◀  / 390  ▶