Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Свіння незапёртая — хто не можа ўседзець, засяродзіцца. Толькі й знаіць паўсюль дапасці, як свіння незапёртая. Свіння няпораная— нявыхаваны, няўдзячны чалавек. Свіння няпораная, нідзякуй, ні нас.py. (Ушацкія апошнія словы вымаўляюць аж праз тры «c»J Свіння няскрэбаная — npa бруднага чалавека. Свіныя плечы — хабар. Ён за свіныя плечы скончыў інстытут. Седма сядзець. Сесці макам — заняпасці. Сесці саладом — спыніцца ўросце, ne падыходзіць у дзяжы. А то агуркі саўсім селі саладом. Не разгіналася ў гародзі, a ўсё саладом села. Скруціцца ў яблык — сціснуцца, скружніцца. А к вечару маленькі ўвесь гарыць, скруціўся ў яблык, ні грэлка, ні лекі не памагаюць. Скурка валяшчая — жанчына лёгкіх паводзінаў, прасталытка. Там такая скурка валяшчая, а ён аж млеіць па ей. Слаб у яйцах— пра нямоглага ці які ў нечым хібіць. Слата слатой — незлічона, шмат. Ідуць i йдуць слата слатой, i канца ім не відаць. Слёзы пускаць — плакацъ. Соўма наляцець — знянацку, нечакана. Вараннё проста соўма наляцела на поля. Спаць да белага дня— дапазна. Такі лянько, спіць да белага дня. Стаяць дуба — не садзіцца. Садзіся, не стаі дуба, у нагах праўды німа. Стаяць ні на жары ні на вары
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 390  ▶