Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Расці на лес гледзячы — нявыхаваным. Ратунку крычаць — звацъ на помач, моща крычаць. Ня можаць рады даць гэтай рабоці— ратунку крычыць. Ратуначку крычу, а ніхто ня чуіц. Ровам раўсці. Роўма крычаць. Рошні строіць — прыкідвацца, капызіцца. Толькі рошні строіць, што хворая, а яе пабайнёй не заб'еш. Рукі ў ср.цы — npa няўмеку. Рукі як сукі — худыя, як сукі. Рукі яму не служаць — няўмека. Сабакам зрабіцца — адзічэць, азлець; яшчэ — acтыць, закалянець (npa страву). Ён ужо сабакам зробіўся, толькі гыр ды гыр. Булён сабакам зробіўся, неяк есці. Сабачча лапікла— латка; затычка (пагардліва). Сабраць (узяць) мазгі ў жменю — засяродзіцца, успомніць. Сабяры мазгі ў жменю, усё на мейсца станіць. Сабраць мох з балотам — гаварыць абы-што. Сагнаць (адагнаць) цыгана з душы (ад душы) — перакусіць, нешта ўзяць на зуб, абнашчыцца. Еў ня еў, a ўсё ж цыгана сагнаў з душы. Садам узяцца— калі гарод зарастав порасцю. Пад ябланамі нічога ня будзіць, на тым чысцяку толькі бульбу можна пасадзіць, усё садам узялося. Сам чорт адступіўся — такі добры ўраджай. Сашчапіць лапы — памерці. Свенты недаткненты — пасміханне, прасмішка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забеш, сўкі
1 👁
 ◀  / 390  ▶