Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Працаваць да цёмнага вечара. Праца на вьімерг — на зное. Прыбіць ногі к ср.цы — шмат выхадзіць, забегацца, стаміцца ад хаданіны. Прыбіла ногі к ср.цы, пакуль паперыну гэную выбегала. Прыйсці да смаку. Прыйсці на стол— на памінкі. Прыдзіці ж на стол, памянём нябожчыка. Прыкурваць ад лямпачкі — пра п 'янага. ГТры сіле. Прыступу няма — не падступіцца. Глядзець німа на што, а к яму прыступу німа. Пуза на лоб лезець — пра тоўстага. Пуляць (папуляць, паказеліць) вочы — галіцца; рабіць вялікія вочы. Атарві ягадзіны, а то рабяты пуляюць вочы на іх. Пыжыкі дунь — пра надуцъку. Пытаць у хворага здароўя. П'яны ўдрызіну. Разбіраць смак — смакавацъ. Разбіцца ў мак — пастарацца. Разварыцца на мазгі — ушчэнт. Пакуль з табой турурукаліся, бульба на мазгі разварылася. Разінуць рот — сканацъ. I сам рот разюў, не парой яшчэ на той свет паспяшаўся. Рай чуць — адчувацъ сябе утулъна, як у бога за пазухай. Як вязаную кофту пад фуфуйку надзену — рай чую. Раскол-дзеўка — смелая, баявая. Раскол-дзеўка, прыбегла ў кампанію й ураз навяла парадкі. Расце ў роде — пра нясмачную страву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны
3 👁
 ◀  / 390  ▶