Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Панская скібачка — тоненькая. Сабе ў дзве рукі, а матцы панскую скібачку даў. Паняць моду — узяцъ за звычку (кажуцъ незадаволена). Парожнія рукі — пустыя, волъныя. Ідзець гэта к гэтай, алі парожнія рукі. Па свайму калену — па сабе, роўня, падыходзіць. Бугаяваў-бугаяваў малец, алі знайшоў дзеўку па свайму калену. (Далёкі водгукроду.) Паскіпацца на лусцікі. Пацягушачкі на парастушачкі. Паялопіць вочы — вылупіць, вырачыць. Чаго ты вочы свае паялопіў? Перамываць косці — абгаворваць, пляткарыць. Яна ўсім косці перамываіць, на сябе б хоць раз глянула. Пестун ваўчыны — спешчаны, распушчаны (кепліва), лянотны (зпагардай), натуристы, грубаваты. Во, яшчэ пестун ваўчыны сквярэцца. Агэны пестун ваўчыны не адкініць агарка з лучыны. Піць без пальцаў — пра заядлага пітака (адсажанага бычка прывучаюцъ піць, мачаючы пальцы ў малако). Піць без памяці. Полька-тармасуха. Поўзаць на карачыках. Поўсць дуба (дуб'ём) — калі кошка спалохаецца. Прадаваць вочы— пільна ўглядацца. Прама вочы прадаў — так ўгледзіўся. Праесці галаву — дапячы, дастаць. Пражыць нашармака (нашармачка; надурніцу). Прайсці туркі-баркі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дубём
2 👁
 ◀  / 390  ▶