Пад нараў — даспадобы. Ей пад нараў, што такая ўвага. Падперціся саплямі— засаплівіцца. Сядзіць баба, саплямі падпёршыся, ды глядзіць, хто па вуліцы йдзець. Пад слухом (пад нізом) — быць паслухмяным, пакорлівьім. Малы яшчэ ў мяне пад слухом, пакуль у сваё пер'я ня ўзяўся. Жывець пад нізом у жонкі. Пахом у Тэклі пад слухом, а Ганна пад слухом у Стахвана. Паехаць дамоў — быць пахаваным. Пазычаныя слёзы — няшчырыя. Пайсці насмеляка—рашуча, безаглядкі. I пайшоў насмеляка — ці пан, ці прапаў. Пайсці (падняцца) паверх (вышэй) папараці (лесу) — нікога не слухацца, адбіцца ад рук; яшчэ — заганарыцца, згубіць тармазы. Як бацька з'ехаў, дык малец паверх папараці пашоў, нікога ня слухаіць. Як у пер'я ўвабраўся, паверх лесу пашоў. Пайсці рукой — добра гадавацца (звычайна кажуцъ npa свойскую жывёлу. А можа, яна рукой пойдзіць. Пайшло па хляву — спрыяе, ручыць у гаспадарцы. Пайшоў трэтар — шум, розгалас. Паказеліць вочы — вырачыць. Паказеліў ужо вочы, казёл бязрогі. Пакласці зубы на паліцу — згаладаць. Палаць вачмі — трапіць у нялоўкае становішча, засаромецца. А я стаю ды толькі вачмі палаю. Палопацца ca смеху. Памяшаць (свіным) хвастом— заскварыць. Свіння хвастом памяшала, таму такая бульба смачная
Дадатковыя словы
зехаў, перя
2 👁