Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Не ў нараў — не дагадзіць. Што б ні браў, што б ні краў — усё яму не ў нараў. Не ў нос (нюх)— не да спадобы. Яму ня ў нос, што абмінаюць увагай i павагай. Нехаджалы госць — рэдкі. Hi да галавы, ні да ср.кі — абыякавасць, бесклапотнасць. Hi з колам у горла — упарты. Hi на волас (валасок)— ні на хвіліну. Так усю ноч i варочалася, ні на волас вочы не звяла. Hi па каню, ні па аглоблях. Hi расола, ні пасола. Hi скубсці, ні смаліць. Hi стуль, ні ссюль. Hi ў галаве, ні ў ср.цы. Hi ўзяць, ні ўцяць. Hi ў кола, ні ў мяла. Hi ўшчыну, ні ўспаміну. Hi (ані, каб) шум баравы — абыякава, не зважаючы, няўзнакі. Яму ані шум баравы, спіць сабе. Што ты ні гавары, а яму каб шум баравы. Ногі знасіць — шмат пахадзіць, выхадзіць. Проста ногі зносіш, пакуль яго знойдзіш. Няўрокам казаць — каб не сурочыць. Няўрокам казана, добра ўсё ўрадзіла. Падабенькі падабраць (падбіваць) — быць надобным; яшчэ — старацца спадабацца. I падабенькі падабраў бацькавы, выліты Якута. Ён ужо, глянь ты, падабенькі падбіваіць пад яе. Пад голае неба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 390  ▶