Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Ha сухі лес — пра непажаданае; яшчэ — праклён, заклён. Хай на сухі лес такое шчасце. На сухі лес ягоныя словы, гада падкалоднага! На ўзыходзе года. На хапу, на хапку, на тым (на скорым) хапу — не чакаючы, похапкам, на хаду. У сё на хапу цапу-лапу робіць. На хапку нешта ўкусіла — таго й палудня. На тым хапу зробіла ўкол. На цвярозую нагу — пас ля гулянкі. 3 раніцы на цвярозую нагу скажаш, а цяпер гарод гародзіш, а жарддзё гнілоя. На часёх — восъ-восъ, неўзабаве. Яна на часёх ходзіць (павінна нарадзіць). Ягоная жонка ў бальніцы на часёх (хутка памрэ). На чужым х.ю ў рай ехаць. На шарэнніку — на досвітку, калі неба шарэецца. Устаў на шарэнніку, каб дарогу не праспаць. Не браць да галавы — не звяртацъ увагі. Не бяры да галавы, хай брэшаць, язык свой чэшаць. Не вялікае вялічча — мала, няшмат. Нейкае ўсякае. Не калёсы занасіць — легка, без праблем. Яму не калёсы занасіць: што надумаіць, тут жа робіць. Не пад гумор бегчы — не пад настрой. Ёй сёння не пад гумор бегчы. Не пад густ — не падабаецца. Не падпускаць ані на храбт. Не па каню корм. Не па катлу затаўчына. Не слухае, хоць вуха выварачвай. Несці несусвецце — абы-што казаць, лухту. Несусвецця нясець i сораму ня маіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 390  ▶