Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Назгонзімы— напрыканцы, напрадвесні. Назгон зімы пацяплеім i мы. На згон зімы, летам i восенню кацілася кошка. На злом (на скрут) галавы — без развагі, неабачліва, небяспечна. Кінуўся ў гандаль на злом галавы. Палез ён на страху на скрут галавы. На ключы — над ільдом, замерзлый возера, рэчка. Налавіць рыбы — абмачыцца, усюкацца, звычайна пра малога. Напала пільніца (рупніца) — наваліўся клопат. На паўзлокатках— на сагнутых локцях, упёршыся локцямі. На паўзлокатках ляжыць i пілнуіць. На першы прыскок — на пачатак, на хаду. На першы прыскок кульнём па кілішку. На піндурах — вымудрана, вымаджана, выскрапчана. Яму абы ўсё на піндурах было, i ня чхнець як чалавек. Напіцца да абуха — да непрытомнасці. Напіцца да зялёных мятлікаў. Напіцца дапакатунку. Напіцца да ср.чкі. Напіцца да ўсюкату — абмачыцца. Напіўся наш красу н да ўсюкату. На разгон вясны. На сваіх дваіх — пешкі, пешадралам. Хто на чым, а я на сваіх дваіх паспеў да вас. На святыя нікды — ніколі. Яна табе аддасць доўг на святыя нікды, чакай. Насіцца як па трэцяму году — пра маладога хлопца; жаробак па трэцяму году ўжо ладны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

піндўрах
1 👁
 ◀  / 390  ▶