Ляцець кулем-потарчма — нявогледдзю. Ляці ты кулем-потарчма, не дуры мне галавы. Мазгі ў ствол пайшлі. Мазоліць вочы. Макавай расінкі ў роде не было — голадна. Матылі ў галаве — затлум. Мех з торбачкай — удосыцъ, шмат. I ў гасцях былі, i з сабой далі мех з торбачкай. Мець за сабаку — не паважацъ, грэбаваць. Яна яго за сабаку маіць, бо не прасыхаіць ад гарэлкі. Мой ты свой — ласкавы зварот да знаёмага. А мой ты свой, як жа я рада, што напаткала цябе. Мужчына-кром — дужы, моцны. Мыць языком — абгаворвацъ, пляткарыцъ. Мяняць гаршкі на гліну. На будзень вады — мала. На бягу — похапкам, неўзнаку. Смерць на бягу маладога чалавека ўзяла. На вечны хутар збірацца — збірацца паміраць. На вілачках цераз парог — падавацъ госцю. Нагой не бываць — не хадзіць, не наведвацъ. Нявестка сюды нагой не бываіць. На дражджах — п'яны. Нанач прыцягнуўся пад божай воляй на дражджах. На дух — на паветра. Трэба яе на вуліцу вынесці, на дух. Наесціся жалезнага бобу — гаварыцъ з упартым чалавекам. Нажом стаяць — абрыдзець да болю. Яны мне ў грудзёх нажом стаяць
Дадатковыя словы
кўлем-потарчма, пяны
2 👁