Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
чалі на казлоў. Алі ж мая старая каза не ўзнімалася на казла. Крычаць на ўсю галаву — голасна. Крычыць на ўсю галаву, быццам тут глухія сабраліся. Крычы, хоць разарвіся. Купцы на расторгі — шмат гарачых пакупцоу. Лахі пад пахі ды бягом (ды гайда). Лезці без мыла ў ср.ку — падлізвацца. Лепшы бок — у тканіне, у вопратцы. Вывірні сарочку на лепшы бок, ты ж ня ўвосні надзяваўся. Лізун-месяц — калі падлеткі пачынаюць кавалерыцца, дзеўчыцца. Ужо лізун-месяц напаў на дзеўчынёшку, ня знаіць, як выпнуцца, ca скуры вулазацца. Лынды біць — гультаяваць. Люлька-нявыкурка— піпка. Відаць, у яго люльканявыкурка — з зубоў не выпускаіць. Ляжаць лежма— не падымацца. Трэцці дзень лежма ляжыць, ніяк моцы ня возьміць. Ляжаць ломам — без толку, як лом у лесе. Ляжаць лостам, улогам, логам — не падымаючыся. Ляжыць лостам, так яго хвароба агарнула. Пахварэлі, уся хата ўлогам ляжыць. Ляжаць на боскай пасцелі — памерці. Ляжаць плазам — распластаўшыся ці напіўшыся. Хоць плазам ляж, нішто яго ня здзівіць. Ляжаць пластом — нерухома. Тэмпература высокая — ляжыць пластом. Ляжаць упокат — адзін пры адным. Так начаставаліся, што ўпокат ляглі. Лялькі ў галаве — здурнецъ. У яго ў галаве ўжо лялькі такія дурныя зробіліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶