Кату пад хвост — мирна, прахам. Усё, што робіў І што заробіў, кату пад хвост. Кашалі плесці — при п 'янага, які ідзе ўзаплітанку. Кепікі строіць — пакепліваць, прасмейваць. Любіць з другіх кепікі строіць, a паглядзеў бы калі на сябе. Кідацца з кулаччом. Кідаць словы на ўзвей-венер. Кідаць упопуск — наўздагон. Кінуць-рынуць. Кішма кішэць. Класціся кульком — скруціцца. Клясці мёртвымі клятамі — на смерць. Конікаў пасціць — калі немаўлятка ўжо абапіраецца на локцікі ŭ падымае галоўку. Ужо Мікітка конікаў пасець, глядзі й помач бацьку расцець. Котма каціцца — npa нешта круглае. Кола з тары котма коціцца само. Коцы-боцы — несці малога на плячах, падтрымліваючы рукамі пад азадачак, а малы мусіць трымацца аберуч за шыю дарослага. Вазьмі Дамінічку коцы-боцы. Крукам сядзець — не разгінаючы спіны, без разгіну. Малец крукам сядзіць над кніжкамі, хочаць у людзі выбіцца. Крутам-мутам-баламутам. Круціць духамі — двурушнічаць, хітраваць. Круціць яйцамі — хітраваць, маніць, спрабаваць ашукаць. Не круці яйцамі, a скажы адразу, што табе закарцела. Яйцамі не круці, a доўг аддай. Крычаць (падымацца, узнімацца) на казла (пра казу) — хацець апладнення. Хай бы козачкі ўжо кры
1 👁