Ісці надозыр— следам, назіркам, не спускаючы кагосьці з вачэй. Я за ім надозыр ішла, каб не згубіцца на чужой дарозі. Ісці рукой — шанцаваць, ручыць. Ісці ў абмінкі— абмінаць, пераганяць. Доўга ў абмінкі йшлі з ім, пакуль я не адстаў усё-ткі. Ісці ўводмаладзь — маладзець. Як ахосала (палюбоўніка) знайшла, дык уводмаладзь пашла. Ісці ўдагон — наўздагон, даганяць. Ісці цянькамі — цёмнымі мясцінамі. I трава не шумі — хоць ты што, абыякава. I ў ср.нае й у бранае — хадзіць у адным i тым жа паўсюль. У яго касцюм i ў ср.нае й у бранае. I хвастом накрыцца — уцячы, схавацца, не аддаваць доўг. Пазычыла ей з апошняга, а яна й хвастом накрылася. I ходу — уцякаць. За хатуль — i ходу адтуль. Вырвалася ад іх — i ходу! I чорт адступіўся — такі ўрадзіўся неслух. Каб вугаль затушыць — ні кроплі. Карова ацялілася, a малака — каб вугаль затушыць. Каб слезіна — нічога няма. I ў нас карасіны каб слезіна ў каго. Калыхаць чарцей — падрыгваць, ківаць нагамі, седзечы. Сядзі як чалавек за стадом, не калышы чарцей. Капейка рабром— каму цяжка зарабляюцца грошы. Касіць дугой— купляцъ сена. Ня мае спакою, хто косіць дугою
1 👁