Зносуняма— моцная, трывалая вопратка. Такая ноская паддзёўка, зносу німа, аж надаела ўжо. 3 плеч у печ — жыцъ адным днём, без усякага запасу. Зрабіць на тары гразь — марная пагроза. Зробіш ты мне на тары гразь, а цяпер з возу злазь. Зубіцьяйка— правярацъ, цітрывалае, перадтым, як біцца, чыё паб'е, на Вялічка. 3 усіх капылоў. 3 чарта пералетка — маленькі. Зямля зямлёй — брудны; яшчэ — п 'яны. Кашуля на ім зямля зямлёй. Уваліўся ў хату — зямля зямлёй. I валасоў не хопіць — непамерны лік чагосьці. I вухам не страпяне — не звяртае ўвагі. I галавы не збярэш — слізгата, галалёдзіца. I дзясятаму заказаць — грозъба. I дуры й лапіндуры — хапаіць; пра гарэлку й да гарэлкі. I жук i жаба— усе, хто напала. I жук i жаба туды, дзе лацьвей. Ікаўка-смяротніца— перадсмяротная ікаўка. Яго ўжо ікаўка-смяротніца б'ець. I лапы абтрэсці— скончыцъ усе справы. Разабраўся з ім па-добраму й лапы абтрос. Ілжэць, аж скіпаіцца. I на табе — нечаканае здарэнне. Індзеі разводзіць — малоцъ пустое. Толькі індзеі разводзіць, а робіць i не падумаіць. I па той час — з канцамі. Як сыйшоў кот з хаты, І па той час. I семя звялі — звёўся род
Дадатковыя словы
бець, пабе
2 👁