Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Зарабіць ад х.я вушы — нічога. Зарабіць стыдніцу — быць пасаромленаму. Заяц у галаве здаровы — npa дурнаватага, вар 'ята. Заняцца кудзеляй — абрасці маладым пушком. Запасці ў вока — запомніцца, падабацца, запрыкмеціцца. Трэба, каб ты яму ў вока запаў. Збірацца на паповы сані — паміраць. Збіцца з тропу — згубіць след, заблукаць; яшчэ — заблытаць, збіць з толку. Пад вечар збіліся з тропу, ледзь пад раніцу на дарогу ўзбіліся. Зусім ты мяне заблытаў, збіў з тропу. Збіць на горкі яблык. Збой народу — гурма, натоўп. Званочкі-звягунцы. Звесці хлеб — застацца без хлеба. Звесціся на самоў хвост (еыхудаць). Зжыць на сабаку — дажыцца да непавагі, да абразлівага стаўлення. Бедны Курыла на сабаку зжыў, нявестка аб яго ногі выціраіць. 3 зямлёй шаптаць — быць ледзь жывым. 3 казу ростам — невялікая, маленькая. I меншанькая ўжо з казу ростам, расцець. 3 крутым паўрутам. 3 крыкам, з гікам. Злавіць варону — празяваць, даць сябе ашукаць. Я на базары варону й злавіла — укралі ў мяне грошы. Злая моц — злосны, зацяты. Злая моц, а не чалавек, усіх ненавідзіць. Знасіць ногі— прыстаць ад хаданіны. Проста ногі зносіш, пакуль дападзеш чаго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паўрўтам
5 👁
 ◀  / 390  ▶