За адным скрыпам — выйсці разам, адначасова. Завесці ў ср.ныя маліны — падвесці, падставіць, паставіць ў нялоўкасць. Завёў ты мяне ў ср.ныя маліны, i вер табе. Завіло ў матылях — занатурыўся, нешта ў галаву ўбілася. Яму ўжо завіло ў матылях, гародзіць гарод. Загнаць у казіны рог — давесці да безвыходнасці. Задраць палазы (капылы) — сканаць. I Салівей ужо задраў палазы, a думаў усіх перажыць. Зажанілася малако — закісла. Залапіць вочы — даць хабар. Ён ужо добра залапіў вочы суддзю, ясна, што сваё высудзіць. Залатое дэнышка — шанцаванне. Залезць к чорту ў зубы — npa спрытнага. Заліцца возерам — заліцца вадой, пакрыцца лёдам у разводдзе. A слізка, усё залілося возірам. Заліць вочы — напіцца. Заматыліла ў галаве — выйшла з памяці, затлум найшоў. Так у галаве заматыліла — забылася кошык узяць. Заматыліла мне ў галаве, зусім забылася, што збіралася пайсці. За ні панюх (за нюх) табакі — мирна, дарма. Аддаў вядро брусніц за ні панюх табакі. За памяццю — пакуль помніцца, пакулъ не забылася. За памяццю — трэба адкупіць муку, а так удаўнеіць пазыка. Застацца на бабах — ні з чым. Застацца на высадкі — састарэцъ у дзеўках. Васілішка на высадкі асталася, ніхто ня ўзяў, толькі сваталі. Засыпаць вочы — пахавацъ. Пакуль мае вочы не засыпіці, няхай мая хата стаіць
7 👁