Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Даць як у цымбалы — усыпацъ, уперыць. Дзеля людскога вока. Дзіччу крычаць. Дзіччу расці. Дзясятая вада на кісялі — далёкая радия. Дзятлу няма дзе дзюбнуць. Для прылікі — адчэпнага, для адводу вачэй. Хоць для прылікі надгубі. Добрая цацотка (цаца). Драць казлы — ванітаваць, варацацъ. Калі перакладаў балгарскіх паэтаў, гартаў слоўнік i раптам чытаю: дери козы. Не стаў чытацъ тлумачэнне. I накрэсліліся ўсмешлівыя радкі: I ў паэзіі, i ў прозе Словы — вечнасці паслы. Па-балгарску — дери кози, A па-ўшацку — драць казлы. Драць лыка з каменя. Дурны, аж круціцца. Духі падхартала — ад голаду. Дых перавесці— перадыхнуцъ. Такая пільная праца, німа як дых перавесці. Едма есці — не даваць такою. Едма есь яго штодня, як толькі чалавек трываіць. Есці як не сваімі зубамі — кепска есці. Жыць з капейкі — з зарплаты, з пеней, не мецъ сваёй гаспадаркі. 3 капейкі жыўшы, не разгонішся. Жыць на вялікі з прысыпачкай — добра, багата. Жыць на гулявым хлебе— лёгка, на дармаўшчыну. Жыць шэртам, вэртам, перавэртам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

козй
2 👁
 ◀  / 390  ▶