Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Даваць мардавога — дацъ аплявуху. Давесці да людзей (к людзям) — падгадаваць; навучыцъ добрым манерам. Трэба старацца, каб дзяўчыну даўчыць, давесці да людзей. Дзеўка паехала, дык цётка троху к людзям давяла. Да дуры — шмат нечага. Усяго было да дуры. Дажываць старасць — быцъ у старым, пахілым веку. А Мікіціха старась дажываіць, яе ўжо там заждаліся. Дай бог ногі — уцякацъ. Ухапіў з воза свой клунак І дай бог ногі. Дамоў паехаць — сканацъ. Мой ужо даўно дамоў паехаў, адна кукую. Да перуна — богата, шмат. У яго ўсяго да Перуна, а яму ўсё мала. Даўгія рукі — хапуга, злодзя. Зэк яе любіў рукі даўгія — вёз адусюль, цягнуў. Даць дубля — дацъ прачуханца, усыпацъ. А каля Завячэлля Брэнт жыў, ён ей дублю даў добра. Даць дыхту — адлупцавацъ. Даць лупца. Даць нос — адмовіць. Бацька даў нос яму, жаніху такому. Даць павагу — ушанаваць, прывеціць. Даў ім такую павагу, добра ўшанаваў. Даць свету відзець (бачыць) — дапячы, уесціся, цвяліцца. Ён табе яшчэ дасць свету відзіць, папомНІТП мяне. Даць у лапу — даць хабар. Даць уносніцу (улычніцу) — паказацъ хвігу. Даць чосу — добра ўваліць, дабіць нешта. Даў чосу ботам на скоках, аж яны ашчэрыліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 390  ▶