Вялым х..м зроблены — нядужы. Вярзці здубавецце — казаць абы-гито. Гагалём хадзіць — важнічаць, задзіраць нос. Ходзіць гагалём, сам сябе хваліць. Гакі-бакі забіць — спірацца, упарціцца. Галіцца на чужое — квапіцца. Г аліць зубы — пасміхацца. Галыя вочы — зайздрослівыя. Ган даль на піндаль. Ганяць сабак — нічога не рабіць, гмлындацъ па вуліцы. Каб чым заняўся, а то толькі цэлымі днямі сабак ганяіць. Гарадзіць гарод (плот) — казаць абы-гито. Гасцінцы ў хусцінцы— прысмакі, прынесеныя звычайна бабуляй, загорнутыя ў хусцінку. Чакай, будуць табе гасцінцы ў хусцінцы. Гвалту крычаць — клікаць на помач. Гладка-душа — при шчырага чалавека. Глядзець у калелыя зубы — бачыць нябожчыка. Гол асам галасіць. Голасу нарабіць — учыніць шум, гвалт. Біцца пачнуць, голасу наробяць на ўсё сяло. Голь перакатная — бедната, галеча. Адна голь перакатная сабралася камуну ладзіць. Гразі не атабрацца. Гразь мяшаць — абгаворваць. Гульма гуляць— нічога нерабіць. Гульма гуляіць, клопату ня маіць. Гэтымі гадамі — у гэтыя гады. Зняслі гэтымі гадам) Праннікі (вёску
3 👁