Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Вераб'ёва кармілка — падножны корм. Варона зваліцца з кала— у спёку. Ужо так пячэць, варона з кала зваліцца, ня ўседзіць. Віжы на крыжы — прыхаваная пагроза віжам. Вісьма вісець — не разгінаць спіны, не адыходзіцца. Матка над калыскай вісьма вісіць. Воўк у лесе здох — npa нешта нечаканае. Відаць, у лесі воўк здох, што гультай за працу ўзяўся. Вочы ў ср.цы — нічога не бачыць. Вывам выць —рыдаць у адчаі. Вывам выю, а рады дань не магу. Вывесці з галавы — забыць, перастацъ думацъ пра нешта. А я з галавы вывіла гэта й успамінаць не хачу. Выйсці на вясну — перазімаваць, выжыць. Канёнак на вясну чуць выйдзіць, а карова дык i не. Выкідаць круг — ісці напрасткі (наўпрасткі), напрасцяк (наўпрасцяк). Круг выкідалі, каб скарэй. Вылуплівацца са скуры — выпінацца. Выпіць на канчатковую — замачыцъ куплю, гешэфт. Сыйшліся ў цане й выпілі на канчатковую. Выпіць на першую руку — хутка, на хаду. Выпіць на пужку — на ад 'ездзіны. Выпіць у красу — заружавецца, для настрою. Выразаць у пень— увесь, ушчэнт. Быў такі лясок, ды выразалі ў пень, бо не сваё ж, калхознае. Вырасці ў аглоблі. Вырываць здароўе — падрываць, даставаць. Не вырывай астаткі здароўя! Вытлуміць мазгі — забыцца. Выцерці шэрыя блохі — хапіць гора. Там табе вытруць шэрыя блохі, чыкацца ня будуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабёва
2 👁
 ◀  / 390  ▶