Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Без разгібу — не разгінаючыся. Скрабі гразь без разгібу, як разагнуўся — немец лапатай па спіне. Без стукату, без грукату. Без фігі не да носу — npa ганарыстага. Белым днём — удзенъ. Белым днём з хаты ўсё вынеслі. Блісьдыясь— зіхатліва, шыкоўна. Ідзець— блісь ды ясь, адступіся, гразь. Бог дарогу перабег — пашчасціла. Браць моц — прыходзіць у сябе, браць сілу. 3 перапою моцы не бярэць. Браць на дукі — брацъ на хітрасць, на арапа. Яна яго на дукі бярэць, нічога там німа. Браць на пуп — дужа старацца ў цяжкой справе. Не бяры на пуп, усю работу не пераробіш. Браць (узяць) на (у) рэмус — правучыцъ, дацъ наганяю. Браць на рэмус яго пара, ад рук адбіўся. Брусам ляжаць — нерухома, не падымаючыся. Яна брусам ляжыць, з пасцелі не падымаецца. Брыка мяса — пра таўстога, неўваротлівага. У Стахвана жонка — брыка мяса. Булён на дыму — звараны на вогнішчы. Быдла несвянцонае. Быць за паганую палку — нікчэмным. Быць на казла — не запускалася. На казла не была, малака мала даець каза. Быць у падводах — нешта падвозіць, перавозіць на кані. Івана дома не было — быў у падводах. Бяры не збярэш. Вазьмі вочы (ногі) у рукі. Вазьмі мазгі ў жменю (у рукі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўкі
5 👁
 ◀  / 390  ▶