Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Аляксей ганяіць -— петое, паласкуха. Аляксей на сёмы вянец ганяіць. Аляр спраўляць — крычаць ратунку. Такі аляр справіў, аж чэрці вушы заторкнулі. Ані ў бабкі гарох — няўпраўка. Апромеццю ляцець — нічога не заўважаючы, ашалела. Як убачыць бабу — апромеццю ляціць, кілун гэны. Арду драць — сварыцца, звадзіцца, спрачацца дужа заядла, дубіцца, нешта не падзяліць. Брат з братам арду дзяруць за мяжу. Астарыць сябе — апусціцца, апусціць рукі. Астарыў сябе й так, a яшчэ прыкідваіцца, што яго нешта цікавіць. Атопкам хлеб рэзаць. Атрымаць стыдніцу — увесці ў сорам. Ачмут у галаву зайшоў — затлуміцца, з 'ехаць з глузду. Ашчэп'ю (ашчэпкам) трымацца— моцна, аберуч. Яна за свайго мужыка ашчэп'ю трымаецца, каб ня ўцёк. Ашчэрыць зубы — памерці, сканаць. I Якута ашчэрыў зубы, хай ня думаіць, што ён вечны. I зубашчэр ужо зубы ашчэрыў. Байка-тарабайка — калі гавораць npa нешта пустое. Барання вага — 16 кг; npa худзенъкую дзяўчынку. Бегчы (сядзець), горб ушчаміўшы. Без перастання — несупынна. Паўзла й паўзла без перастання
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ашчэпю, дўбіцца
3 👁
 ◀  / 390  ▶