Хата з вываратняў — пра нешчаслівую хату.
Хварэць на пана — запанець, грэбаваць чорнай працай. Нешта ты рана захварэў на пана. Нашага Йвана абралі за пана, сядзіць у палацы й калупаіць у ср.цы.
Хітрая выжла.
Хоць ваўкоў ганяй — прасторна ў хаце.
Хоць вочы на кулак пратры — ніякай увагі.
Хоць гарохам у лоб страляй — упарты.
Хоць душа вон — конча, абавязкова. Прывёз дровы, — бутэльку гарэлкі дай, хоць душа вон, грошы не бярэць.
Хоць жывот (пуза) расперажы — ад добрага наедку.
Хоць касой касі (касу закладай) — багата, шмат. Грыбоў сёлета — хоць касой касі.
Хоць ката ў рот садзі — калі едзіва завязла у зубах.
Хоць нас.ры ды ўтапіся — безвыходнасць.
Хоць трэсні.
Хоць ты яму на язык стань — балбатлівы.
Хоць у вір галавой — такі адчай.
Хоць у лыжкі ўвязвай — калі аслабла мужчынскае начынне. У яго ўжо не маячыць, хоць у лыжкі ўвязавай.
Хоць у мак рассыпся — безнадзейна.
Хоць у хвою галавой — безвыходнасць.
Цапом-лапом — рабіць похапкам.
Цераз грыб (губу) не плюне — ганарысты.
Цёмна, хоць ражна выставі.
Ціхім крадком.
Цот у цот.
77 👁