Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Аднавуры — аднавокі. Шашок аднавуры, ды бачыць, дзе куры. Сляпінда ты аднавурая! Аднадумец — хто адной думкі з некім. Мы з ёй такія аднадуміцы, што куды там! Аднакавы — аднолькавы. Боты драныя мае, Дома лакавыя. A ці ў дзевак, a ці ў баб — Усе аднакавыя. Аднаслоўны — чалавек слова, верны свайму слову. Стахван чалавек аднаслоўны, сказаў — зробіць. A Ладысь неаднаслоўны, у яго сем пятніц на тыдні. Аднаяй— мужчина з аднымяечкам. I гэны аднаяй просіць «дай!». Адпасажыць — адпрэчыць, адціснуць. Нявестка мяне ад печы адпасажыла, усё сама робіць. Адпасціць — адкарміць, дагледзець. Які конь гожы стаў, як яго адпасціў. Адперыць, перыць — адлупцаваць, лупцаваць. Ён яго добра адперыў. Перастань малога перыць. Адпіцца — адсырэць, набрацца вільгаці, пусціць ваду. Дровы ў хаці ў цяпле адпіліся, ня хочуць гарэць. За ноч лайно адпілося на дварэ, ня высахла. Адпойсаваць — адлупцаваць. За такое добра адпойсаваць варта, каб i дзясятаму заказаў. (Відаць, ад пояса.) Адпоўніць — адсыпаць, адліць з поўнага. Адпоўні бутэльку на пахмелак. Адпоўні бочку, а то круп з коптуркам. Адпрог — калі адпрагаюць коней з дарогі. Паедзем дамовачкі 3 гэтае няволічкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁
 ◀  / 390  ▶