Адварот — агіда, непрыняцце. У яе на такога кавалера адварот. Адгладзіцца — паправіцца. Было ўжо рэбры свяціліся, a цяпер, глядзі ты, адгладзілася. Адгудзіць — адгаварыць, адбіць. Ці я тваіх конікаў апудзіў, Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў? Аддаць — палягчэць. Таблетку выпіў, трошку аддало. Аддух — перадых, адпачынак, сушкой. I галава аддуху патрабуіць. Аджылы — сталага, пахілага веку. Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца. Аджыць — перажыць. I першую жонку кінуў, ён іх пяць аджыў. Адзябнуць — ззябнуць. Цвяты й тыя ад'зяблі — халоднае лета сёлета. Адказваць — завяшчаць. Перад смерцю ўсё свайму першаму адказала. Адкарапкацца — адчапіцца, адкараскацца. Ад гора ніяк не адкарапкаішся. Адкормнік — парсюк, пастаўлены на адкорм. Адкормніку корму не набрацца. Адкрасці — забраць назад потайна. Міліцыянер забраў дудкі (як самагонку гналі), а малец узяў ды адкраў іх. Адкрасціся — незаўважна адысці. Памалу ад мяне адкраўся. Адкрэвіць — адысці ад хваробы, паправіцца, naздаравець. Можа, я троху адкрэўлю ў бальніцы. Адмалі — змалку. Ён яшчэ адмалі, як нарадзіўся, хваравіты
Дадатковыя словы
адгўдзіць, адзяблі
12 👁