Абярэмца — ахапачак. Хоць абярэмца прынясі, бо дроў у хаці ні паленца. Абяссіліцца — выбіцца з сілы. Як абяссілюся, дык ня трэба буду нікому. Абясхлебіць — застацца без хлеба, звесці хлеб. Памёр тата — абясхлебіла хата. Так гаспадарылі, што хлеб звялі. Авад — шмат аваднёў. На кароў у паўдзён авад напаў, i яны ў гіз. Аванец— аванс. Учора далі аванец, але такі малы. Авохці — выклічнік. Авохці мне, баюся, упусціш — ня зловіш, малы, як гумовы. Авясец — дробны авёс (ласкава). Во колькімалькоў, якраз як авясец. Сажнём, дачушка, авясец, тады к табе Бог сватоў прынясець. Авячына — авечае мяса. Лепі за любую прысмачыну воўк любіць авячыну. Агадаць — здабыць, набыць, прыдбаць, агораць, расстарацца; яшчэ— наліць. Сяк-так пінжак агадаў, падняў троху свае пархі. Ён сабе к зіме добры кажух агадаў. Я ей чарачку ага даю. Агалам — агулам. Вішні агалам прадала. Агаспадарыцца — завесці гаспадарку, стаць гаспадаром. Як нічога ня здарыцца, дык маладзён агаспадарыцца. Аглабіць— прыняволіць, прымусіць. Моцнажяго аглабілі, парабкуіць на іх. Адаробка — дзябёлая, гладкая. I Хадорына адаробка носіцца як жаробка. Адбубеніць — пабіць, адлупцаваць, уваліць. Яму хлопцы так адбубенілі, ледзь ногі валачэць
20 👁