Абціхацца— сціхаць, сунімацца. Толькі пачынаіць хвароба абціхацца, як новае насланнё. Абцопкаць — абнасіцца, абшарпацца. Абцопкаўся ўвесь, страшна глянуць. Абцопкаў штаны — цыцалі (махры) баўтаюцца. Абчыхацца — прачыхацца, прасынацца. Абчыхаюся назаўтра — нікога німа. Абыдлёць — азвярэць, знелюдзець. Абыдлеў чалавек, звер зверам. Абысціся — збіцца з дарогі, перайсці патрэбнае месца. Ішла й абыйшлася, згубіла сваю дарогу. Абыцца — звыкнуцца, абжыцца, зжыцца. Спачатку дамоў хочацца, a пасля абудзішся. Абэлка — адгаворка, спасылка на некага, ускладанне віны. Хто б што ні зробіў, а на яго ўся абэлка. Абязгрошыць — застацца без грошай, звесці грошы. Абязгрошыла кума, кума ўжо даўно німа. Аб'язджаць — расплывацца, рабіцца ацеслівым. Каб клёцкі не аб'язджалі, вады далі. Абязножыць — страціць моц у нагах. Гладка абязножыла Латышыха, па хаці сунуцца цяжка. Абязручыць — знясіліць рукі. Гладка абязручыў, a такі шчырун быў. Аб'ялдычыць — ашалъмаваць. Нізавошта чалавека аб'ялдычылі, з гразёй змяшалі. Абялёдаваць — есці ca смакам. Так клёцкі абялёдаваіць, аж нос упрысядкі йдзець, аж за вушамі скрыпіць. Абярнуцца — перакуліцца; яшчэ — зрабіцца. Воз абярнуўся, i ўсе ў балоці. Быў-быў чалавекам i чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася
Дадатковыя словы
абязджалі, абязджаць, абялдычылі, абялдычыць, кўма
26 👁