Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Абразанец — абразаны яўрэй. I абразанчык торкаіць свой флянчык. Абрамізіць — абразіць, прынізіць. Абрамізіў на людзёх, каб сябе паказаць. Абрамяніцца — аперазацца рамянямі. Стаў камісарам, дык ад грудзей аж да ср.кі абрамяніўся. Абрасець — адсырэць на расе. Нясі дамоў сяннік, а то абрасеіць, атап'ецца. Абратаваць — выратаваць, уратаваць. Баранілібаранілі, алі карову абратавалі. Аброк, брок— папаска для каня, узятая ў дарогу. Добры яздок помніць пра аброк. Вараному коніку броку аўса. Абруд — абруч, вобад. Абруд лопнуў, i клёпкі рассыпаліся. Сіта ўдарылася абрудом i падскочыла. Абсадзіць — адолець, уходаць, сходаць. Я чарак пяць абсадзіў. Абсачаць — калі ў дрэва спыняецца прыліў соку. Як станіць кара абсачаць, тады адхіні галінку й прышчапі яблыну. Абсварыцца — перасварыцца. Яна з усімі абсварылася й ні к кому ня ходзіць. Абсемяняць — семяну садзіць. Гарод яе абсемяняюць талакой, яна саўсім баба нямоглая. Абсмакаваць — увайсці ў смак, раскаштаваць. Як абсмакуешся, за вушы не адцягніш. Абуванне — абутак. Дажылася Малання — ні абування, ні адзявання. Абхаіць — прыбраць, прыхарашыць. Хата кратвой зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў. Абціскаць— ухутваць, шчытна ўкрываць. Давай яго абціскаць, каб ня змёрз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атапецца
24 👁
 ◀  / 390  ▶