Абжыцца, ажыцца— завесці гаспадарку, угрунтавацца. Абжыўся, хатку сабе паставіў там, на ўзгорку. Абзыў — вясціна, водгук. Ад яго й абзыву німа. Абзыўкі — водгулле, водгалас, рэха. Малая ўжо разумеіць, якія абзыўкі ад матацыкла. Абірыш — апаследкі садавіны. Адны абірышы засталіся, лепшыя яблыкі ўсе павыбіралі. Абкаравіць — запэцкацъ, вымазаць у нешта. Пакуль з ямы вылез, увесь свой хворс абкаравіў. Абклікаць — паклікаць, запрасіць. Кажнага абышоў, абклікаў. Абкрывавіцца — біцца да крыві. Пеўні так абкрывавіліся, аж іх убакі водзіць. Аблаў — аблава. I так на яго аблаў быў. Аблачок — аблачынка. Аблачок наплыў, i сквар прапаў. Абліваха — дождж ca снегам; яшчэ — слізгаma. Такая абліваха, што кажух карыной зробіўся. Абліваха такая, што па дарозі каціцца можна, павалішся — галавы не збярэш. Аблітня — блешня. Аблітня — яна самаробная, раней не было купляных. Зробюць з драціны, абліюць волавам, i яна блішчыць, аблітаіць. Шчупака б'юць кукай, пасля аблітнёй аблітнююць рыбу. Абнашчыцца — нашча з 'есці, выпіць. У хаці й абнашчыцца нечым. Песняй нашчыцца салавей. Абненавідзець — зненавідзець. Хто там жалеіць чужога рабёнка, наадварот — абненавідзіць. Абніжацца — зніжацца, нізка ляцець. Ляціць caмалёт, абніжыцца й давай страчыць. Аборы — вяровачкі падвязваць лапці, абвінаць анучы. Лапці ды аборы — усе мае прыборы
27 👁