Абабраць — прыбраць, упрыгожыцъ. Уся хата кілімамі (каберцамі) абабрана. Абадвы, абыдва — двое мужчын. Глядзелі абадвы рот разінуўшы. Абалонь — кругляк, бярвяно без сарцавіны. Доўга ляжала бярно, стрыжань выгніў, абалонь засталася. Абалынка — хмурынка, аблачынка. Набегла абалынка й сонейка схавала. Абарэц — сетка лавіць рыбу. Абарцом троху й налавілі шчупачкоў. Абасваіцца—асвойтацца, абвыкнуцца. Дзікаватая была котка, a цяпер абасваілася, аббылася. Аббіты — дасведчаны, абчасаны жыццём. Ты ж троху вопытны, аббіты малец. Абвіднецца—развіднецца, днець. Абвіднелася — тады й рушылі ў дарогу. Абгаркі — абгарэлыя дошкі, бярвенцы. Цягала з пагарышча абгаркі, хату лапіла, сенцы лапіла. Абдаўжыцца — залезці ў даўгі. Ён прыехаў, яна карміла, паіла яго, абдаўжылася. Абдзёрак — кавалачак бульбіны, калі дзяруць на тарцы. Бульбу на клёцкі драла — целая міса абдзёркаў. Абдзіртус — той, на якім адзежа хутка рвецца, абадранец. На абдзірстуса адзежы не напасется. Абдужыць — перамагчы, перасіліць. I абдужыў яго тады ў тым спаборніцтве. Аб'есці — наесціся ўволю, сагнаць смак. Аб'елі шчупакоў, язі будуць наставаць, тады ўжо іх пад'ядзём. Абечая, абячэўка — сценкі рэшата (cima). Лопнула абечая, i хоць праз пальцы прасейвай муку
Дадатковыя словы
абелі, абесці, падядзём
32 👁