Нам дома лепі будзіць, Конікам адпрог будзіць. Адпячы — крыху спячы. Як на пасці на палцы бульбіну адпякуць, яна й смачная. Адрадніцца — адчурацца, ачужацца радні, адрачыся. Неяк вы ўжо адрадніліся, ні на парог нагой. Адроддзе — паходжанне. Маскалі — стараверы, a ён якога адроддзя? Адрэчны — недарэчны. Адстань ад мяне, адрэчная гэта гаворка. Адрэчча — непамыснасць, недарэчнсісць. Адрэчча нейкая выйшла з добрага намеру. Адстрапаліць— настроіць. Адстрапалілі малога, ён i носу ня кажаць. Адхлон — перадых, такой. Піцую-піцую, i хвілінкі адхлону ня маю. Адхон — схіл, абрыў. Пакацілася кола з адхону — ні шуму, ні звону. Адхонаваты — абрывісты. Бераг такі адхонаваты, аж страх. Адцэбрыць — адагнаць, адпрэчыць. Адцэбрылі яго ад цёплага мейсца. (Даслоўна — прагнаць ad цэбра.) Адчыхвосціць — даць прачуханца, вылаяць, npaбраць. Як адчыхвосцілі неслуха, дык шоўкавым стаў. Адысці — прапасці, знікнуць. Ужо снег адыйшоў. Адыходзіны — адыход з гасцей, з дому. На адыходзіны капытковую выпіць ня шкодзіць. Казу падаіла на адыходзіны. Ад'язджаны — ад 'езд, ад 'ездзіны. I Селівеіха на ад'язджаны прышла
Дадатковыя словы
адязджаны
14 👁