Старонка 193
◀ / 390 ▶
Устойлівыя выразы Абабраць як голую белку — пусціць па свеце жабраком. Абысці сем сёл з прысёлкамі. Абвесці кругом пальца. Аб'еддзе ваўчынае — пра дзеўку, якую шмат хто паспытаў. Каму абеддзе, а каму аб'еддзе. На гэна аб'еддзе ваўчынае ніхто не пагаліцца. Аб'еддзе мышынае — рэшта сена. Засталося адно аб'едзе мышынае, а добрае сена прышлося каню да смаку. Абмываць языком — абгаворваць некага, пляткарыць. Яна усіх сваім паганым языком абмываіць, багдай яе самую на кут абмылі. Абсіліць рукі — расцягнуць жылы, знясіліць. За цэлы дзень абсіліла рукі. Абстанавіць колам — спруцянець, памерці. Каб цябе колам абстанавіла! Абысці свет з прысветкам — шмат. Абыйшоў свет з прысветкам, а застаўся дурнем усё гэткім. Абысці хітрачком — абхітрыць, пакінуць у дурнях. Адбою няма — вялікі попыт. У Стахванішкі ад жаніхоў адбою німа. Адкінуць хвост — захварэць, злегчы. Работы з яе, як з мятлы лісця, троху папоркалася ў гародзі й хвост адкінула. Ад рання й да змяркання. Акунёў вудзіць — драмаць, дзяўбаць носам. Пакуль мы гукалі, дык ён і акуня вывудзіў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 390 ▶