Ядоміна — ежа, нешта з 'ежнае. Такая ўжо доля ўдовіна, што й спагаднае слова — ядоміна. Ядыла — выяміна ў лыжцы, чым чарэпаюцъ ежу. Не бяры маю лыжку за ядыла. Яейная — ейная. I сама, i дачка яейная — абедзві цёпленькія былі. Язычніца — языкатая, абгаворлівая. У язычніцы язык не забаліць усіх абгаварыць, абсэндзіць. Ялаваты— калючы; яшчэ— нешчаслівы. Доля мая ялаватая, аддалі ў сяло х.яватае. Яма — падполле, выяміна пад падлогай (можа быць абкладзеная цэглай) для захоўвання гародніны. Зіма была такая лютая, што бульба ў ямі змёрзла. Яндзун, яндзуха — хто шмат енчыць. Такі яндзун, крый бог з ім жыць. Яравыя — летнія; збажына ці яблыкі — пепінка, грапштэйн. Антонаўку можна мачыць, яна зімняя, а яравыя яблыкі ня мочуць. Яруха, юруха— самагонка, бражка; яшчэ — злая, кусачая. Усе бабы хлібалі б, пілі б без краю, залился ў гэтай гарэлцы, наробіўшы якой ярухі. Нейкай юрухі заробіла ў дзежцы. Гэныя мушкі такія юрухі. Ясачка — блісцінка, іскрьтка. Хусцінка ў ясачкі, ідзець маладзіца — аж сама свеціцца. Ясік — ласкавы зварот да дзіцяці. Ясік ты мой, дзень мой пагодлівы. Ячменішча — поле, дзе зжалі ячмень. Ейныя індыкі ходзюць па нашым ячменішчу, а яна й вухам не вядзець
4 👁