Юга— завіруха, кудаса. У хаце ў нас Бог жывець, а на вуліцы такая юга — свету белага не відаць. (Украінскае юга — сухі туман, імга, мроіва.) Юлёвы — фіялетавы. Капу пахварбавалі ў юлёвае. Юр — жарсцъ, пал. Каму тое, каму сёе, а мне юр на ўме. Юргіня — вяргіня. I юргініну ўторкнула, усё ж букет весялейшы будзіць. Юрок — ваўчок; яшчэ — юрлівы, жыгун. Малы круціць юрок i сам, як юрок, круціцца. I гэны юрок бегаіць, як кнурок. Юрыць— распалъвацъ жарсцъ. Калі юрыць, дык i пад хвастом гарыць. Юхтовікі — юхтовыя боты. Да калхозаў юхтовікі былі ў кажнага. Ён сабе юхтовікі справіў, ходзіць цяпер панам, i лёгка, i нага сухая. Явіцца — нарадзіцца. Ягняткі явіліся, бяры ягнёнка гадуй. Яглівая — звяглівая, з 'едлівая. У яглівай цёткі талент на плёткі. Ягнятнік — воўк, які палюе на ягнят. Як панадзіўся ягнятнік, усіх ягнят перарэзаў. (Адпаведна «cneцыялізацыі» — гусятнік, жарабятнік, кабылятнік, канятнік.) Яджгур — ёрш. Прыдзіць пара, падпусцім i яджгура (падколка). Ядленец— яд ловец. Ядленцу ў цяпельца кініш — дым салодкі йдзець. Ядлівы— які смачна ес.ца. Сена гэта ядлівае, шкода, што малавата яго
Дадатковыя словы
яджгўр
9 👁