Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Шчоглае — дрэва, якое лёгка колецца. Шчоглыя дровы лёгка біць. Шчурка — мышка. У дзіцячай песеньцы кошачка жаліцца: Сам кухар смятанку злізаў, На мяне — кошачку сказаў, Маніўся мне лапкі пабіць. Чым жа я буду шчурак лавіць? (Польскае szczur — пацук.) Шчыбчыць — шыбаваць, часценька ступаць. Шчыбчыць бабка, мусіць, хочаць свае гады дагнаць. Шчыраслоў — шчыры на слова, ветлівы, спагадны. Ён такі шчыраслоў, ад яго слова душу ласкай агортваіць. Шчырнік, шчырун— які шчырэе для каго-небудзь, спагадае. Душа матчына — шчырніца вечная. У шчыруна душа бяз дна. Шчэрыцца — усміхацца. Ты мне зубы ня шчэр (не галі). Шыдэлак — кручок для вязання. Як шыдэлак зручны, дык i вязанка вяжацца лёгка. (Польскае szydełko — кручок.) Шыркі — шырыня. Такія шыркі, як гэты дошкі. Шыхаць — шаптаць, наракаць паўшэптам, абурацца. Нахахаталіся, нашыхаліся — нічога на стаде не было есці. Бабы зашыхалі: « Вунь ён ідзець». Шэды — сівы, шэры. Ён ужо, як воўк, шэды, а ўсё кавалерыцца. Шэжакам — вожыкам. Валасы шэжыкам стаяць, вочы папуляў. Шэрас — шэранъ, іней. Такі шэрас, дрэвы ўсе паабшэрасавалі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 390  ▶