Адварот — агіда, непрыняцце. У яе на такога кавалера адварот.
Адгладзіцца — паправіцца. Было ўжо рэбры свяціліся, а цяпер, глядзі ты, адгладзілася.
Адгудзіць — адгаварыць, адбіць.
Ці я тваіх конікаў апудзіў,
Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў?
Аддаць — палягчэць. Таблетку выпіў, трошку аддало.
Аддух — перадых, адпачынак, супакой. І галава аддуху патрабуіць.
Аджылы — сталага, пахілага веку. Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца.
Аджыць — перажыць. І першую жонку кінуў, ён іх пяць аджыў.
Адзябнуць — ззябнуць. Цвяты й тыя ад'зяблі — халоднае лета сёлета.
Адказваць — завяшчаць. Перад смерцю ўсё свайму першаму адказала.
Адкарапкацца — адчапіцца, адкараскацца. Ад гора ніяк не адкарапкаішся.
Адкормнік — парсюк, пастаўлены на адкорм. Адкормніку корму не набрацца.
Адкрасці — забраць назад потайна. Міліцыянер забраў дудкі (як самагонку гналі), а малец узяў ды адкраў іх.
Адкрасціся — незаўважна адысці. Памалу ад мяне адкраўся.
Адкрэвіць — адысці ад хваробы, паправіцца, паздаравець. Можа, я троху адкрэўлю ў бальніцы.
Адмалі — змалку. Ён яшчэ адмалі, як нарадзіўся, хваравіты.
99 👁