Шасцярэнь — чалавек, уякога шэсць пальцаў, звычайна на руцэ. Дзіва, што ейны шасцярэнь ня бедны, шасцярнёй ухопіш болі, чым пяцярнёй. Шаты-маты — крык. Спачатку «ласачка-ласачка», a послі падняў свае шаты-маты. Шах-мах — на хапку, хутка, у адзін міг. Шахмах — i стол накрыты, усяго нагаўрана, балюйце, госці. Шаха, шохі (мн. лік) — навес, дашак на слупах. Лён ляжыць пад шахой, дождж яму ня страшан. Куды ні глянь — шохі ды шохі. Шахарэнне — перапалох. К прыезду начальства шахарэнне навялі, усіх на ногі паднялі. ІПашча — пацяруха. Шашаль, цяпер клешч завуць, завёўся ў муцэ, ператачыў усю муку, адна шашча асталася. Шворыцца — калупацца, капашыцца. Шворыцца баба ў сваім трап'і. Швэд — дрэваед, шашаль. Швэд усю камоду патачыў. Шкілэндзік— недалуга, шкет. Яшчэ й шкілэндзік пад нагамі круціцца. ШкурнІ, шкорні— несамавіты абутак. Абы-якія шкурні ўсторкнуў, усё ж нага ня босая. Шкурыць — дапякаць, чапіцца да некага. Толькі шкурыць І шкурыць мальца, спакою яму не даець. Хто яго так ушкурыў? Шлепанша — мокрая, гразная дарога. Па такой шлепаніні йсці не давядзі бог. Шлым-шлым — цяжка йсці, цягнуць ногі (гукаперайманне). Ідзець Апёнчыха старая, ногі шлымшлым, а за ей Ключончыха
Дадатковыя словы
трапі
0 👁